Праекты

Лабараторыя скарыназнаўства і валарызацыi даследаванняў гісторыі і культуры Беларусі

Лабараторыя скарыназнаўства і валарызацыi даследаванняў гісторыі і культуры Беларусі

Складваецца парадаксальная сітуацыя: пры ўсёй той значнасці, якую мае для нас Францыск Скарына, яго імя і дзейнасць практычна цалкам невядомыя сусветнай гістарыяграфіі. Зназумела, выключэнні складаюць спецыяльныя даследаванні славістаў, чэшскіх, літоўскіх гісторыкаў, старэйшага пакалення беларускай эміграцыі – тут дасягнення недвухсэнсоўна найважнейшыя для скарыназнаўства. Але вось што тычыцца англамоўнай, і тым больш франкамоўнай гістарыяграфій – тут прыходзіцца канстатаваць поўную лакуну ў ведах пра Францыска Скарыну. Як, зрэшты, i ў адносiнах да даследаванняў у галiне гісторыі і культуры Беларусі ў сярэдневечча i новы час ў цэлым.

Безумоўна, iснуе цікавасць да надзённай сучаснасці Беларусі, да вывучэння Халакоста ці партызанскага руху ў другой сусветнай вайне, да мастацкай школы Віцебска як калысцы Марка Шагала. Тым не менш, тэмы, звязаныя з больш глыбокай гісторыяй, беларусiстыка навогул і Францыск Скарына ў прыватнасці, практычна невядомыя.

З іншага боку, і ў самой Беларусі, нягледзячы на тое, што даследаванні пра Францыска Скарыну налічваюць больш за 6000 публікацый, намаганні спецыялістаў часцяком застаюцца ў спецыфічна акадэмічных колах, недаступныя для шырокай публікі. Акрамя таго, і падзеленыя геаграфічнымі, дысцыплінарнымі межамі і стэрэатыпамі, нашы веды таксама не здолеюць распаўсюджвацца.

На гэтым фоне паўстаў праект стварэння свайго роду Інтэрнэт-рэсурсу (https://skaryna.com/by/), на якім можна было б сабраць разам навуковую бібліяграфію і даследаванні па Скарыне, як ужо паспеўшыя стаць класікай, так і зробленыя ў апошнія гады, а акрамя таго – дзеліцца навінамі і праектамі, публікаваць вынікі.

Такім чынам, па нашай iдэе, СкарынаЛаб, Лабараторыя скарыназнаўства і валарызацыi даследаванняў гісторыі і культуры Беларусі (яе сайт на 4-х мовах – беларускай, рускай, англійскай і французскай) павiнен даць унікальную платформу для публікацыі і каардынацыі нашых даследаванняў. Запрашаем навукоўцаў, якія цікавяцца жыццём і творчасцю Францішка Скарыны і беларускімі даследаваннямі ў цэлым, падзяліцца сваімі ідэямі, праектамі і дасягненнямі https://skaryna.com/by/